Сіноптыкі: першая палова тыдня ў Беларусі будзе прахалоднай

14.06.2010 15:22
Архив Редакция

У Рэспубліканскім Гідраметцэнтры паведамілі, што ў бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе назірацца няўстойлівае прахалоднае надвор'е з дажджамі і навальніцамі і парывістым ветрам. Па дадзеных сіноптыкаў, надвор'е без ападкаў ўсталюецца ў рэспубліцы толькі ў чацвер, 17 чэрвеня.

«У аўторак надвор’е рэспублікі абумовяць актыўныя франтальныя раздзелы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя злівы. Днём па ўсходняй палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы», — інфармуе Белгідраметэацэнтр.

Вецер 15 чэрвеня будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +9..+15°С, па паўднёвым усходзе да +18°С, днём +16..+22°С, у Гомельскай вобласці да +25°С.

«У сераду на тэрыторыю Беларусі будзе паступаць няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4-9, пры навальніцах парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7..+12°С, днём +15..+20°С», — распавялі спецыялісты.

У чацвер, 17 чэрвеня, па звестках беларускіх сіноптыкаў, надвор’е ў рэспубліцы будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску. «Чакаецца пераважна без ападкаў. Вецер заходні 4-9 м/с.Температура паветра ноччу +6..+11°С, днём +16..21°С», — распавялі ў Белгідрамеце.

Как вам новость?