Сіноптыкі прагназуюць да канца тыдня дажджы

15.04.2010 09:38
Архив Редакция

Па дадзеных спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, цяпер надвор'е ў Беларусі вызначаецца полем падвышанага атмасфернага ціску з цэнтрам над поўначчу Еўрапейскай Расіі, які губляе сваю актыўнасць. "Да канца тыдня ціск будзе валіцца. Тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вільготнай паветранай масы, якая ссоўваецца з Заходняй Еўропы і прынясе з сабой ападкі", — распавялі сіноптыкі.

«У сераду, 14 красавіка, Беларусь яшчэ працягне знаходзіцца ў поле падвышанага ціску. Уначы чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор’е з тэмпературамі ад аднаго да сямі градусаў вышэй за нулявую адзнаку і толькі месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцям слупкі тэрмометраў пад раніцу могуць апусціцца да -1°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

Паводле дадзеных спецыялістаў Белгідрамета, днём на паўночным усходзе рэспублікі адаб’ецца ўплыў слабавыяўленага атмасфернага фронта і там не выключаныя невялікія дажджы кароткачасовага характару. Вецер уначы слабы, днём няўстойлівы ад трох да васьмі метраў за секунду.

«У чацвер і пятніцу, 15-16 красавіка, антыцыклон над поўначчу Еўрапейскай Расіі канчаткова страціць уплыў на надвор’е і разбурыцца. 15 красавіка дажджы пройдуць месцамі, а 16 красавіка, яны распаўсюдзяцца на вялікую частку краіны. Вецер зменных кірункаў умераны. Тэмпература паветра ў ноч на 15 красавіка 0..+7°С, па паўночным захадзе да -2°С, днём ад 8 да 15 цяпла, на поўдні +16..+18°С, 16 красавіка ўначы 0..+6°С, днём +9..+16°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Как вам новость?
Головоломки