Сіноптыкі прагназуюць да выходных да +17 градусаў цяпла і навальніцы

15.04.2010 17:56
Архив Редакция

Па дадзеных Рэспубліканскага гідраметцэнтра, у ноч на пятніцу, 16 красавіка, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў вобласці падвышанага ціску і істотных ападкаў не будзе. "Днём на рэспубліку з паўднёвага захаду Еўропы зрушыцца атмасферны фронт, які абумовіць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра днём складзе +11..+17°С", — паінфармавалі спецыялісты.

«У суботу, 17 красавіка, праз тэрыторыю Беларусі чакаецца зрушэнне халоднага фронта з Балтыкі, услед за якім будзе паступаць няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

Па дадзеных спецыялістаў Белгідрамета, у суботу ўначы на большай частцы, а днём пераважна па ўсходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны па поўначы магчымы мокры снег. «Пахаладае. Тэмпература паветра ўначы -1..+6°С, днём +5..+12°С», — адзначылі сіноптыкі.

У нядзелю, 18 красавіка, рэспубліка будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі атлантычнага цыклона з цэнтрам над Фінляндыяй. У дзённыя гадзіны, як прагназуюць спецыялісты, чакаецца паступленне цёплай паветранай масы з Заходняй Еўропы.

«Пераважна па поўначы рэспублікі пройдуць невялікія дажджы, у начныя гадзіны не выключаны мокры снег. Уначы і раніцай месцамі смуга. Тэмпература паветра ўначы каля 0°С, па паўночным захадзе да +5°С, днём пацяплее да +10..+17°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Как вам новость?
Головоломки