Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дажджы і мокры снег

22.03.2011 16:05
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра Беларусі, да канца працоўнага тыдня тэмпературны фон у краіне апусціцца ніжэй за кліматычную норму. У цэлым у найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы і мокры снег.

Па дадзеных Белгідрамету, у сераду, 23 сакавіка, рэспубліка будзе знаходзіцца на мяжы двух шырокіх барычных утварэнняў: антыцыклону над Цэнтральнай Еўропай і цыкланічнай дэпрэсіяй, якая размясцілася над Скандынаўскага паўвострава і паўночна-захадам Расіі.
 
«Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу ў асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёд. Вецер паўночна-заходні парывісты, днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы — 1..+5°С, днём 1..+7°С, па паўднёвым захадзе да +10°С. У далейшым, па перыферыі цыкланічнай дэпрэсіі, на тэрыторыю нашай краіны пачнуць перамяшчацца франтальныя раздзелы са Скандынаўскага паўвострава», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У чацвер, 24 сакавіка, амаль паўсюдна прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах будзе дзьмуць моцны парывісты вецер. Тэрмометры пакажуць уначы -3..+4°С, днём 0..+6°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

У пятніцу, 25 сакавіка, захаваецца няўстойлівы характар надвор’я. «Больш халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Атлантыкі, панізяць паказанні тэрмометраў: ноччу чакаецца 0..-7°С, днём -2..+5°С. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным снег). На асобных участках дарог галалёд. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Как вам новость?
Головоломки