Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пагаршэнне ўмоваў надвор'я

11.10.2010 17:21
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтру, 11 кастрычніка надвор'е Беларусі вызначае няўстойлівая паветраная маса, якая паступае па перыферыі цыклону з цэнтрам над Карэліяй. За халодным фронтам на тэрыторыю краіны паступае больш халоднае паветра скандынаўскага паходжання. У найбліжэйшыя суткі сіноптыкі прагназуюць пагаршэнне надвор'я ў рэспубліцы.

Да канца кастрычніка 11 дня па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдуць невялікія дажджы. Тэмпература паветра не перавысіць +6..+11°С, перадае Белгідраметэацэнтр.

У найбліжэйшыя суткі, 12 кастрычніка, у начныя гадзіны надвор’е краіны будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, а заўтра днём зноў чакаецца зрушэнне халоднага фронту, услед за якім пачне паступаць арктычнае паветра.

«Ноччу па Віцебскай вобласці, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -1..+6°С, днём +5..+11°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

У наступныя двое сутак, 13-14 кастрычніка, надвор’е Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца са Скандынаўскага паўвострава і няўстойлівая прахалодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. Чакаецца павелічэнне воблачнасці.

«Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём ад +2°С па паўночным усходзе да +10°С па паўднёвым захадзе», — паведамляюць у Белгідрамеце.

Как вам новость?
Головоломки