Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі паніжэнне тэмпературы паветра

16.08.2010 16:38
Архив Редакция

Па звестках Рэспубліканскага Гідраметцэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 17 жніўня, актыўны атмасферны фронт будзе павольна выцясняць гарачае паветра ўглыб кантынента. 18 і 19 жніўня праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. "Адбудзецца значнае паніжэнне тэмпературы паветра", — распавялі спецыялісты.

У аўторак, 17 жніўня, па ўсходняй палове краіны яшчэ захаваецца вельмі гарачае надвор’е з максімальнымі тэмпературамі паветра +30..+36, а ў заходніх раёнах будзе прахалодней — ад +24 да +29°С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

«Караткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць ноччу па захадзе, днём распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі. У асобных раёнах чакаюцца моцныя злівы, у дзённыя гадзіны месцамі град. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах моцны шквалісты вецер, днём месцамі вельмі моцны шквал. Тэмпература паветра ноччу +17..+23°С, днём ад +24°С па захадзе да +36°С па ўсходзе краіны», — расказалі спецыялісты.

У сераду і чацвер, 18 і 19 жніўня, у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. «Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя дажджы і парывісты вецер. Тэмпература паветра: 18.08 ноччу +16..+23°С, днём ад +20°С па захадзе да +30°С па ўсходзе краіны; 19.08 яшчэ на 2-4 градусы прахалодней», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Как вам новость?