Сіноптыкі прагназуюць узмацненне маразоў на 8 сакавіка

05.03.2010 16:47
Архив Редакция

У найбліжэйшыя тры дні на тэрыторыі Беларусі чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературнага фону, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры пятага сакавіка. Па словах сіноптыкаў, надвор'е будзе абумоўлена чарнаморскім цыклонам, які, ссоўваючыся праз поўдзень Украіны на Верхнюю Волгу, будзе зацягваць на тэрыторыю Беларусі халоднае арктычнае паветра.

«Сярэднясутачная тэмпература паветра апынецца на тры-восем градусаў ніжэй за кліматычную норму. Паласа высокага атмасфернага ціску, якая сфармавалася ўздоўж шасцідзесятай шыраты, забяспечыць у рэспубліцы спакойную з невялікімі ападкамі надвор’е», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У суботу і нядзелю месцамі пройдзе невялікі снег. Пры паўночным умераным ветры тэмпература паветра складзе: шостага сакавіка ўначы -6..-11°С, пры распагоджаннях да -16°С, днём -2..-7°С, у паўднёва-заходніх раёнах каля 0°С; сёмага сакавіка ўначы -6..-13°С, пры распагоджаннях да -18°С; днём -2..-9°С», — праінфармавалі сіноптыкі.

«У панядзелак, восьмага сакавіка, невялікі кароткачасовы снег чакаецца толькі ўначы па Брэсцкай вобласці. Днём абыйдзецца без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэрмометры пакажуць уначы -9..-16°С, у паўночных раёнах да -20°С, пры распагоджаннях да -23°С; днём -2..-9°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідраметцэнтра.

Пры гэтым сіноптыкі заклікалі кіроўцаў быць асцярожнымі ў сувязі з тым, што асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі.
 

Как вам новость?