Сіноптыкі раяць жыхарам Беларусі даставаць курткі

17.08.2010 16:33
Архив Редакция

Спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра прагназуюць у найбліжэйшыя дні спад анамальнай спёкі і значнае паніжэнне тэмпературы паветра. Паводле інфармацыі спецыялістаў да пятніцы, 20 жніўня, тэрмометры пакажуць па краіне да +22..+24 градусаў цяпла.

«17 жніўня актыўны атмасферны фронт працягне павольна адціскаць гарачае паветра ўглыб кантынента. Характар надвор’я зменіцца. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У асобных раёнах чакаюцца моцныя злівы і град. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах моцны шквалісты. Тэмпература паветра ад +24°С на захадзе да +36°С на ўсходзе краіны», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Па дадзеных сіноптыкаў, у найбліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі будзе заставацца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. «Чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах моцныя злівы, град. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах шквалісты. Тэмпература паветра ноччу +15..+20°С, днём +18..+24°С, па ўсходзе краіны ноччу 21..+24°С, днём +25..+27°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

«У наступныя двое сутак па-ранейшаму надвор’е будуць вызначаць франтальныя раздзелы і свежая паветраная маса Атлантычнага паходжання. Захаваецца няўстойлівае надвор’е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Пры навальніцах парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра: 19.08 ноччу +11..+16°С, днём +18..+23°С, па поўдні да +25°С; 20.08 — яшчэ на 1-3 градусы прахалодней», — распавялі спецыялісты.

Как вам новость?
Головоломки