Сіноптыкі: спёка ў Беларусі спадзе ў панядзелак

23.07.2010 14:46
Архив Редакция

Паводле інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, анамальна гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі, крыху спадзе ў панядзелак і ў рэспубліцы стане прахалодней. Цяпер жа, паводле інфармацыі спецыялістаў, на тэрыторыю краіны працягвае паступаць вельмі цёплая, вільготная паветраная маса субтрапічны паходжання.

«У суботу, 24 ліпеня, сінаптычная сітуацыя па рэспубліцы істотна не зменіцца. Захаваецца гарачае надвор’е. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах моцны парывісты», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Па дадзеных сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы складзе +16..+22°С, днём +30..+35°С. Атмасферны ціск пачне паступова падаць.

У нядзелю, 24 ліпеня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў цёплым сектары цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам, таму ў многіх раёнах рэспублікі захаваецца гарачае надвор’е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца +16..+22°С, дзённая тэмпература +30..+34°С, па поўдні спякота спадзе да +27..+29°С.

У панядзелак, 25 ліпеня, з Карпатаў на паўднёва-захад краіны перамесціцца халодны атмасферны фронт, які пачне павольна выцясняць гарачае субтрапічнае паветра на паўночны-ўсход. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

«У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, з пераходам на заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +16..+22°С, днём па паўднёва-заходняй палове прагназуецца паслабленне спёкі да 21..+28°С, толькі па паўночным усходзе паветра прагрэецца да +29..+33°С», — гаворыцца ў паведамленні спецыялістаў.