Сіноптыкі: "трапічная" спёка пратрымаецца ў Беларусі два дні

08.06.2010 14:55
Архив Редакция

У Рэспубліканскім Гідраметцэнтр расказалі, што 10-11 чэрвеня паўднёвы паветраны паток, які пачынаецца ў тропіках, ўсталюе вельмі цёплае, пераважна сухое надвор'е на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У чацвер ноччу чакаецца +13..+20°С, днём +24..+29°С, па поўдні да +32°С.

«У пятніцу ноччу +16..+23°С, дзень абяцае быць гарачым +27..+32°С, па поўдні да +34°С. Прагназуецца пераважна малавоблачнае надвор’е, толькі месцамі па поўначы пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма з навальніцай. Вецер паўднёвы ўмераны», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У Мінску да канца працоўнага тыдня сярэднесуткавая тэмпература паветра дасягне +22..+24°С, што на 8-10°С вышэй за кліматычную норму. Такія гарачыя чэрвеньскія дні бываюць толькі адзін раз на дзесяць гадоў, адзначылі сіноптыкі.

У той жа час у сераду, дзевятага чэрвеня, у полі павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы, гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

«Уначы Беларусь застанецца ў адносна прахалоднай паветранай масе, а днём на тэрыторыю паўднёвай паловы краіны пачне паступаць цёплае паветра з поўдня Заходняй Еўропы. Тэрмометры пакажуць ноччу +6..+13°С, пасля поўдня — ад +18°С па поўначы да +30°С па поўдні», — расказалі спецыялісты.

Как вам новость?
Головоломки