Сіноптыкі: у Беларусь ідзе цыкланічны віхор з Карпатаў

01.06.2010 15:06
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметцэнтры паведамілі, што ў пятніцу, чацвертага чэрвеня, на тэрыторыю Беларусі перамесціцца цыкланічны віхор з Карпатаў. У сувязі з гэтым, папярэдзілі сіноптыкі, інтэнсіўнасць ападкаў павялічыцца: дажджы, месцамі моцныя, пройдуць у многіх раёнах краіны, дзе-нідзе яны будуць суправаджацца навальніцамі.

«Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. Уначы чакаецца +13..+18°С, а днём, у параўнанні з другім і трэцім чэрвеня, стане прахалодней на тры-шэсць градусаў: тэрмометры пакажуць +16..+23°С, па ўсходзе +24..+26°С», — распавялі спецыялісты.

У бліжэйшыя ж двое сутак ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць фармаваць цёплыя і вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У сераду, другога чэрвеня, у многіх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай дзе-нідзе будуць узнікаць слабыя туманы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +12..+18°С, днём 21..+27°С, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей паветра прагрэецца да +30°С.

У чацвер, трэцяга чэрвеня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у паўднёвых раёнах дажджы прагназуюцца моцныя, магчымы град. Месцамі навальніцы. Вецер усходні ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +13..+18°С, днём +22..+28°С, пераважна па ўсходняй палове па-ранейшаму горача — да +30°С.

Как вам новость?
Головоломки