Сіноптыкі: у Беларусі чакаюцца моцныя злівы і шквалісты вецер

23.08.2010 14:46
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, цяпер надвор'е ў Беларусі вызначаецца ўплывам актыўных франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над раёнамі Карэліі. У найбліжэйшыя дні атмасферны ціск працягне падаць. "На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у паўночных раёнах месцамі моцныя злівы. У асобных раёнах навальніцы", — расказалі сіноптыкі.

У панядзелак, 23 жніўня, на працягу дня ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі моцныя злівы. «Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі моцны шквалісты. Тэмпература паветра ад 21°С у паўночна-заходніх раёнах да +31°С па поўдні краіны», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У аўторак, 24 жніўня, у рэспубліцы будзе захоўвацца ўплыў актыўных атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. «Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у паўночных раёнах месцамі дажджы моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +12°С па поўначы да +20°С па поўдні краіны, днём +22..+29°С, па паўднёвым усходзе +30..+32°С», — паведамляе Белгідрамет.

25 жніўня ўмовы надвор’я будуць вызначацца ўплывам атмасфернага фронту, а 26 жніўня па перыферыі цыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю Расіі чакаецца паступленне паветранай масы з поўначы Атлантыкі, распавялі спецыялісты.

У наступныя двое сутак, 27 і 28 жніўня, захаваецца няўстойлівае ветранае надвор’е. «На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпературны фон будзе паступова паніжацца: 26 жніўня ноччу +11..+18°С, днём +18..+25°С, 27 жніўня яшчэ прахалодней — уначы +9..+14°С, днём +15..+22°С», — расказалі сіноптыкі.

Как вам новость?
Головоломки