Сіноптыкі: у Беларусі на гэтым тыдні будзе да +38

03.08.2010 15:16
Архив Редакция

Паводле інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага Гідраметцэнтра, на гэтым тыдні паветра ў некаторых рэгіёнах Беларусі прагрэецца да 38 градусаў. У аўторак, 3 жніўня, захаваецца ўплыў цёплага няўстойлівай паветранай масы і атмасфернага фронту. Чакаецца гарачае надвор'е.

«Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра +29..+34°С; па паўднёвым усходзе +35..37°С», — распавялі сіноптыкі.

У сераду і чацвер, чацвертага і пятага жніўня, надвор’е ў асноўным будзе фармаваць вельмі гарачая паветраная маса субтрапічнага паходжання. «У заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Захаваецца гарачае, а ва ўсходніх раёнах вельмі гарачае надвор’е», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Тэмпература паветра ўначы ў гэтыя дні, па прагнозах сіноптыкаў, складзе +16..+22°С ноччу, днём +29..+34°С, па ўсходняй палове +35..+38°С, у заходніх раёнах ад +24°С да +28°С. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы, навальніцы, пры навальніцах моцны парывісты вецер.

Как вам новость?