Сіноптыкі: у Беларусі пачынае паступова цяплець

06.05.2010 17:05
Архив Редакция

У пятніцу і ў ноч на суботу ў Беларусі паступова пацяплее. Тэрыторыя краіны апынецца ў цёплым сектары цыклона, з цэнтрам над поўднем Балтыкі. Днём у суботу надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць франтальны раздзел, які ссоўваецца з поўдню Еўропы.

У пятніцу ўначы па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрукочуць навальніцы, перадае Белгідраметцэнтр. Днём чакаецца надвор’е пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымы кароткачасовы дождж. Вецер усходні, паўднёва-усходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад +9 па паўночным захадзе, да +16 па паўднёвым усходзе, днём ад +19 да +25, па Гомельскай вобласці да +27.
У суботу ўначы надвор’е ўсталюецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы, днём кароткачасовыя дажджы ахопяць многія раёны краіны. Месцамі  навальніцы, пры навальніцах узмоцніцца вецер. Тэмпературны фон застанецца ранейшы, толькі днём у паўднёва-заходніх раёнах на пару градусаў стане прахалодней.

Как вам новость?
Головоломки