Сіноптыкі: у Беларусі захаваецца халоднае надвор'е

15.12.2010 16:28
Архив Редакция

У чацвер, 16 снежня Беларусь будзе заставацца ў полі паніжанага ціску, захаваецца халоднае надвор'е. Па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі, месцамі пройдзе невялікі снег, будуць шэрань і туман, на асобных участках дарог — галалёд. Чакаецца слабы паўднёва-заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -9 да -16°C, пры праясненнях да -21°C, днём -6..-13°C.

У пятніцу, 17 снежня Беларусь будзе ў асноўным заставацца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванага ў халоднай паветранай масе арктычнага паходжання. Днём паўднёвы ўсход краіны трапіць пад уплыў атмасфернага фронту, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

«Захаваецца халоднае надвор’е. Без істотных ападкаў, толькі днём па Гомельскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег, слабая завіруха. Месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёд. Пераважная тэмпература паветра ноччу -10..-16°C, пры праясненнях паветра будзе выхалоджвацца да -18..-23°C; днём -6..-12°C», — распавялі сіноптыкі.

У пятніцу, 18 снежня Беларусь патрапіць пад уплыў Чарнаморскага цыклону, што перамяшчаецца на паўднёва-ўсходнія раёны краіны, у выніку чаго надвор’е зменіцца, пройдзе снег, па Гомельскай вобласці месцамі моцны снег, мяцеліца. Тэмпература паветра ўначы складзе -7..-14°C, на захадзе пры праясненнях да -16..-20°C, днём -5..-11°C.

Как вам новость?
Головоломки