Сіноптыкі: у бліжэйшыя дні ў Беларусі пацяплее

15.03.2010 17:17
Архив Редакция

Сіноптыкі рэспубліканскага Гідраметэацэнтра прагназуюць у бліжэйшыя дні па Беларусі пацяпленне. Дзённая тэмпература па большай частцы тэрыторыі краіны будзе плюсавая. Цяпер надвор'е рэспублікі вызначаецца ўплывам цыклона, які ссоўваецца па паўночна-заходніх раёнах РФ. Па яго перыферыі ў Беларусь паступае вільготная і няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора.

У аўторак, 16 сакавіка, надвор’е ў краіне таксама будзе вызначаць няўстойлівая халодная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -11..-17°С, месцамі да -22°С, днём 0..-5°С; па паўднёвым захадзе ўначы -5..-10°С, днём да +2°С, паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У сераду, 17 сакавіка, сінаптычная сітуацыя істотна не зменіцца. Чакаецца: хмарна з распагоджаннямі. Месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы -5..-12°С, пры распагоджаннях да -15..-20°С; днём -5..+2°С, па паўночным усходзе да -8°С», — адзначылі сіноптыкі.

У чацвер, 18 сакавіка, у зоне атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы па Беларусі чакаецца хмарна з распагоджаннямі. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Днём па захадзе ападкі (мокры снег, дождж), месцамі смуга, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы -1..-8°С, па ўсходзе -10..-15°С, пры распагоджаннях да -18°С; днём -3..+4°С.

Как вам новость?
Головоломки