Сіноптыкі: у Мінску на Дзень незалежнасці будзе сонечнае надвор'е

30.06.2010 15:56
Архив Редакция

Па звестках Рэспубліканскага гідраметцэнтра, цяпер надвор'е ў краіне фармуе вобласць павышанага атмасфернага ціску. Да выходных усходнія раёны Беларусі апынуцца пад уплывам халоднага атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы, а на заходнія і цэнтральныя раёны з Балтыкі пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску. У сталіцы ў суботу, трэцяга ліпеня, дажджу не прадбачыцца.

«У чацвер, першага ліпеня, ноччу захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы не выключаныя таксама і навальніцы», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Вецер будзе няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +12..+18°C, дзённая тэмпература будзе вагацца ад +25 на паўночным захадзе да +32 на паўднёвым усходзе рэспублікі. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

«У пятніцу, другога ліпеня, праз тэрыторыю Беларусі чакаецца зрух халоднага атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы. Чакаецца няўстойлівае ўмерана цёплае надвор’е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10..+17°C, па паўднёвым усходзе да +19, днём ад 21 па паўночным захадзе да +28°C па паўднёвым усходзе краіны», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Па дадзеных Белгідромета, у суботу, у Дзень незалежнасці, кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі ва ўсходніх раёнах краіны. У дзённыя гадзіны магчымы навальніцы. Пры паўночным ўмеранным ветры тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе +8..+15°C, па Гомельскай вобласці да +17, днём захаваецца ўмеранае цёплае надвор’е +21..+27°C.

Как вам новость?
Головоломки