Сіноптыкі: у найбліжэйшыя два дні ў Беларусі дажджы і навальніцы

28.07.2010 15:34
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага Гідраметцэнтра, у найбліжэйшыя два дні надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць Кантрасны атмасферны фронт. Спецыялісты прагназуюць дажджы (месцамі моцныя) і навальніцы. "У сераду, 28 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах моцныя злівы, град", — распавялі спецыялісты.

«Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад +22°С па паўднёвым захадзе да +34°С — па паўночным усходзе краіны», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У чацвер, 29 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. «Ноччу па паўночна-ўсходняй палове навальніцы, у асобных раёнах моцныя злівы.

Днём месцамі па рэспубліцы навальніцы. Вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты, ноччу пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ноччу +15..+22°С, па захадзе +12..+14°С, днём +20..+27°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

У пятніцу і суботу, 30 і 31 ліпеня, надвор’е ў рэспубліцы будзе вызначаць частковы антыцыклон, які перамяшчаецца з Украіны на ўсходнія раёны Беларусі. «Надвор’е палепшыцца. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу 30 ліпеня месцамі па Віцебскай вобласці, а днём, 31 ліпеня, кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць у паўночна-заходніх раёнах рэспублікі. Тэмпература паветра ноччу +12..+17°С, днём +23..+29°С. 30 ліпеня ў паўднёвых раёнах, а 31 ліпеня па паўднёва-ўсходняй палове зноў горача — да +30..+33°С», — расказалі сіноптыкі.

У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне

У ноч на 29 ліпеня, па інфармацыі Белгідрамета, пераважна па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с, месцамі да 24 м/с, у асобных раёнах моцныя злівы.

Как вам новость?
Головоломки