Сіноптыкі: у найбліжэйшыя суткі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

26.07.2010 15:07
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 27 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. "Ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15-22°С, днём ад 21°С па паўднёвым захадзе да 34°С па ўсходзе", — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

У Мінску 27 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы 18-20°C, днём 27-29°C, перадае БелаПАН.
 
У наступныя двое сутак, 28 і 29 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. «28 ліпеня ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвай чвэрці 5-10 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14-21°С, днём 22-29°С, ва ўсходніх раёнах 30-33°С, па захадзе краіны 19-21°С», — расказалі спецыялісты.
 
«29 ліпеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 13-20°С, днём 18-25°С, па паўночным усходзе да 29°С», — паведамілі ў Белгідрамеце.

Как вам новость?
Головоломки