Сіноптыкі: у панядзелак у Беларусі выпадзе снег

08.10.2010 16:54
Архив Редакция

Па дадзеных гідраметцэнтра, 11 кастрычніка ў Беларусі можа выпасці снег. Халодны атмасферны фронт абумовіць ноччу ў паўночных раёнах, а днём месцамі, пераважна па ўсходняй палове, кароткачасовыя ападкі: дождж, мокры снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Тэмпература ўначы -3..+3 градусы, днём — ад +3 градусаў па поўначы да +10 градусаў — па поўдні краіны.

У выходныя дні, 9-10 кастрычніка, Беларусь будзе знаходзіцца на перыферыі разбуральнага антыцыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі. Захаваецца пераважна сухое надвор’е з сярэднясуткавай тэмпературай паветра ніжэй за кліматычную норму, паведамілі ў Белгідраметэацэнтры.

У суботу, 9 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні ноччу слабы, днём умераны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0..-5 градусаў, месцамі тэмпература паветра +1..+3 градусы, днём +7..+13 градусаў.

У нядзелю, 10 кастрычніка, істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-5°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах тэмпература паветра +1..+4°С; днём +8..+13°С.

Как вам новость?