Сіноптыкі: у сярэдзіне тыдня ў Беларусі чакаецца да +21

20.09.2010 16:57
Архив Редакция

Сіноптыкі Рэспубліканскага гідраметцэнтра Беларусі паведамілі, што ў сераду, 22 верасня, надвор'е ў краіне вызначыць шырокі антыцыклон. У выніку жыхароў Беларусі чакае ясная, сонечнае надвор'е, без ападкаў. Днём паветра прагрэецца да +14 — +21°С. Тэмпература паветра ўначы складзе +3 — +8°С, на тарфяніках Палесся магчымы слабыя замаразкі да -2°С.

Сёння, 20 верасня, Беларусь знаходзіцца ў зоне павышанага атмасфернага ціску. На ўсёй тэрыторыі краіны чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ад +14 да +19°С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У аўторак, 21 верасня, большая частка тэрыторыі Беларусі будзе заставацца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Аднак, ужо днём паўночна-заходнія раёны патрапяць пад уплыў атмасферных франтоў Скандынаўскага цыклона.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, ноччу пераважна без ападкаў. Днём месцамі па Гарадзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях могуць прайсці кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы +3 — +9°С, месцамі на глебе слабыя замаразкі да -2°С. Днём паветра прагрэецца да +13 — +19°С.

Как вам новость?