Сіноптыкі: у выходныя ў Беларусі чакаецца прахалоднае надвор'е

17.09.2010 16:06
Архив Редакция

Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас атлантычнага паходжання. У сувязі з гэтым, сіноптыкі прагназуюць прахалоднае надвор'е на найбліжэйшыя выходныя. Як паведамілі ў рэспубліканскім Гідраметцэнтры, у суботу, 18 верасня, ноччу на большай тэрыторыі рэспублікі, а днём — у асобных рэгіёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы 18 верасня ў асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы. Раніцай на заходняй частцы краіны будзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад 6 да 13°С, дзённая тэмпература будзе вагацца ад 13 да +19°С.

Як растлумачылі ў Белгідраметэацэнтр, у наступныя двое сутак на тэрыторыі Беларусі будзе назірацца рост атмасфернага ціску. У сувязі з гэтым ўмовы надвор’я палепшацца, а з памяншэннем воблачнасці ночы стануць халаднаватымі.

Так, у нядзелю, 19 верасня, ноччу на ўсёй тэрыторыі краіны будзе пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах, у асноўным — паўночных, чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай на поўдні краіны месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём у паўночных раёнах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +3 да +9°С. Акрамя таго, у нізінах на глебе і на тарфяніках магчымыя слабыя замаразкі да -2°С. Днём паветра прагрэецца да +12 — +18°С.

У панядзелак, 20 верасня, ноччу пераважна без ападкаў. Днём месцамі ў заходніх раёнах пойдуць кароткачасовыя дажджы, магчыма з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +3 да +9°С, у нізінах на глебе і на тарфяніках слабыя замаразкі да -2°С. Дзённая тэмпература ад 13 да +19°С.

Как вам новость?
Головоломки