Сіноптыкі: вельмі гарачае надвор'е ў Беларусі захаваецца

14.07.2010 15:03
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, у сераду, 14 ліпеня, надвор'е ў краіне будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, па паўночным усходзе — антыцыклон з цэнтрам над Маскоўскай вобласцю. У найбліжэйшыя дні ў краіне захаваецца гарачае, а па паўднёвым усходзе вельмі гарачае надвор'е, распавялі спецыялісты.

«У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, днём пераважна па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, днём месцамі дажджы моцныя. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +16..21°C, днём +28..+33°C», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У чацвер і пятніцу, 15 і 16 ліпеня, надвор’е будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў субтрапічнай паветранай масе і слабавыяўлены атмасферны фронт, які перамяшчаецца ўздоўж паўночна-заходніх межаў Беларусі.

«Тэмпература паветра ўначы +17..+24°C, днём +29..+34°C, месцамі, а 17 ліпеня па Гомельскай і Магілёўскай вобласці на большай частцы да +36°C. У паўночна-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

У суботу днём, 17 ліпеня, у сувязі з паступленнем субтрапічнага гарачага паветра з цэнтральных раёнаў Еўрапейскай часткі Расіі, па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца вельмі гарачае надвор’е, а па большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей у дзённыя гадзіны тэмпература паветра дасягне +35..+36°С.

Как вам новость?
Головоломки