Сіноптыкі: халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня

14.10.2010 17:17
Архив Редакция

Халоднае надвор'е, па дадзеных Рэспубліканскага гідраметцэнтра, захаваецца на тэрыторыі Беларусі да канца тыдня. 15 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы, а днём у асобных раёнах краіны пройдзе дождж або мокры снег. Вецер заходні ўмераны, па паўночным усходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе -1..+5 градусаў, днём +4..+10 градусаў.

У суботу і нядзелю тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў асноўным у вобласці павышанага атмасфернага ціску, на паўднёвыя рэгіёны краіны акажа ўплыў халодны атмасферны фронт.

У суботу, 16 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Днём у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы. Тэмпература паветра ўначы 0..-6 градусаў, па Берасцейскай вобласці да 2 градусаў, днём +3..+10 градусаў.

У нядзелю, 17 кастрычніка, пераважна ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні слабы. Тэмпература паветра ўначы 0..-6 градусаў, у паўднёвых раёнах 1..4 градусы, днём +3..+10 градусаў.

Как вам новость?