Сіноптыкі: з панядзелка ў Беларусі зноў да +30

18.06.2010 15:20
Архив Редакция

Па звестках Рэспубліканскага гідраметцэнтра, у выходныя дні прахалодны антыцыклон, які фармуе цяпер надвор'е ў краіне, адступіць на тэрыторыю Расіі, і ў Беларусі слупкі тэрмометра зноў стануць паказваць да +30 градусаў і вышэй. "На тэрыторыю Беларусі пачне паступаць цёплая паветраная маса. Таму тэмпературны фон з кожным днём будзе павышацца", — расказалі спецыялісты.

«У суботу, 19 чэрвеня, ноччу па паўднёвым захадзе, днём у многіх раёнах пройдуць дажджы, дзе-нідзе прагрымяць навальніцы. У дзённы час па Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём у асобных раёнах парывы ветру дасягнуць 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10..+17°C, днём +16..22°C, па ўсходзе да +26°C», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у нядзелю, 20 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. «У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +12..+18°C, у паўночна-заходніх раёнах +8..+11°C, днём +18..+ 24°C, па ўсходняй палове +25..+30°C», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

«У панядзелак, 21 чэрвеня, стане яшчэ цяплей: ноччу +13..+18°С, днём +22..+29°С, па ўсходзе месцамі +30..+32°С. У асобных раёнах, пераважна па захадзе , чакаюцца кароткія дажджы, дзе-нідзе — з навальніцамі. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты», — расказалі сіноптыкі.

Как вам новость?