S&P панізіла рэйтынгі Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі

17.03.2011 16:14
Архив Редакция

Служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor's панізіла з «ВВ-» да «В+» доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг контрагента і рэйтынг фінансавай устойлівасці Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі ("Беларус Рэ"). Прагноз па рэйтынгах "Негатыўны". Гэта абумоўлена паніжэннем суверэнных рэйтынгаў Беларусі, паведаміла крэдытны аналітык S&P Кацярына Талстова.

Зараз рэйтынгі «Беларус Рэ» адлюстроўваюць ўласную крэдытаздольнасць кампаніі, паколькі з рэйтынгу выключылі прыступку, абумоўленую падтрымкай з боку дзяржавы, бо доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце стаў ніжэйшы за «ВВ».

Аднак эксперты па-ранейшаму адводзяць «Беларус Рэ» важную ролю ў беларускай эканоміцы, таму што кампанія з’яўляецца адзіным пастаўшчыком перастраховачнай абароны для беларускага рынку і мае вельмі моцныя сувязі з урадам Беларусі.

Прагноз «Негатыўны» выкліканы прагнозам па рэйтынгах краіны, бо «нацыянальныя страхавыя кампаніі звычайна не могуць мець рэйтынг вышэйшы за суверэннага крэдытнага рэйтынгу па абавязацельствах у нацыянальнай валюце краіны, дзе яны базуюцца», паведамілі ў S&P.

У будучыні ў выпадку далейшага паніжэння суверэннага крэдытнага рэйтынгу Беларусі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце эксперты могуць панізіць і рэйтынгі «Беларус Рэ». Разам з тым пры пераглядзе прагнозу па суверэнным рэйтынгах на «Стабільны» аналітыкі Standard & Poor’s перагледзець і прагноз па рэйтынгах «Беларус Рэ».