Спартовыя касцюмы Adidas будуць шыць у Бабруйску

25.06.2010 14:42
Архив Редакция

Праз два-тры тыдні бабруйская швейная фабрыка "Славянка" прыступіць да працы па пашыве спартыўнага адзення Adidas. Дырэктар "Славянкі" Тэймураз Бачарышвілі заявіў, што нямецкая кампанія прад'яўляе вельмі высокія патрабаванні да арганізацыі вытворчасці і якасці прадукцыі.

«Adidas не падпісвае дамову, калі прадпрыемства не праходзіць аўдыт на правільную арганізацыю працы», — перадае словы Тэймураз Бачарышвілі БелаПАН.

Па словах дырэктара беларускай фабрыкі, немцы старанна правяраюць бяспеку ўмоваў працы, захаванне правоў працоўных, тэрміны і парадак выплаты заробку, пажарную бяспеку, экалогію, стан санвузла, наяўнасць дэзенфікуючых сродкаў і г.д. Звяртаюць увагу нават на тое, ці не выкарыстоўвае прадпрыемства працу дзяцей і зняволеных.

Тэймураз Бачарышвілі паведаміў, што заўвагі да вытворчасці на «Славянцы» былі нязначнымі, і іх «рэальна выправіць».

Гэта не першы досвед супрацоўніцтва кампаніі з сусветнымі брэндамі. На мінулым тыдні фабрыка скончыла пастаўкі палітовай групы для вядомага французскага брэнда Саня Рыкель.

Как вам новость?
Головоломки