Спецслуханні па Беларусі ў Кангрэсе ЗША пройдуць напярэдадні выбараў прэзідэнта

14.06.2010 16:53
Архив Редакция

Спецыяльныя слуханні па Беларусі пройдуць у кангрэсе ЗША напярэдадні выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы. Пра гэта 14 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Аб правядзенні слуханняў было заяўлена падчас сустрэчы дэмакратычных палітыкаў Беларусі з сустаршынёй камітэта Кангрэса ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінская камісія) Элсі Хастынгс 11 чэрвеня ў Вашынгтоне», — расказаў лідар АГП, перадае БелаПАН.

Па словах Анатоля Лябедзькі, сустаршыня камітэта Кангрэса ЗША лічыць неабходным прыняць спецыяльную рэзалюцыю па Беларусі, у якой будзе дадзена ацэнка сітуацыі ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

«Канкрэтная рэакцыя ЗША на перадвыбарную сітуацыю ў Беларусі можа даць пэўныя гарантыі персанальнай бяспекі ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі ад апазіцыі, а таксама не дапусціць поўнага кантролю СМІ і інтэрнэту з боку ўладаў», — лічыць лідар АГП.

Как вам новость?
Головоломки