Спёка ў Беларусі працягвае біць абсалютныя рэкорды

23.07.2010 12:14
Архив Редакция

На большай частцы тэрыторыі Беларусі 22 ліпеня былі дасягнуты новыя тэмпературныя рэкорды па месяцовым максімуме. Як расказалі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, самая высокая тэмпература была зарэгістравана ў Брагіне Гомельскай вобласці, дзе слупок тэрмометра паказаў 35,5 градуса.

У Горках Магілёўскай вобласці 22 ліпеня быў пабіты абсалютны рэкорд за 122 гады. «На мэтэастанцыі зафіксавалі +35,3°C», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У Касцюковічах было зафіксавана +35,2°С (пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 66 гадоў назіранняў). У Бабруйску +34,9°C (паўтораны рэкорд ліпеня 1951).

У Сянне 22 ліпеня адзначана тэмпература +34,4° (пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 66 гадоў назіранняў).

У Мінску 22 ліпеня было плюс 32 градусы, што роўна папярэдняму рэкорду.

Как вам новость?
Головоломки