Спёка ў Беларусі захаваецца да канца ліпеня

20.07.2010 09:00
Архив Редакция

Анамальная спёка захаваецца ў Беларусі да канца гэтага месяца. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. "На жаль, істотных змяненняў у характары надвор'я не прадбачыцца. Па-ранейшаму Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых паветраных масаў, таму тэмпературны рэжым на гэтым тыдні будзе высокім, асабліва ў другой яго палове", — сказала спецыялістка.

Па словах Вольгі Фядотавай, на гэтым тыдні тэмпература можа павышацца да 27-34 градусаў, а месцамі ў пятніцу і суботу, 23 і 24 ліпеня, па краіне слупкі тэрмометра могуць паказаць нават 35-36 градусаў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Толькі ў нядзелю на захадзе краіны стане крыху прахалодней: там тэмпература не выйдзе за межы 20-27 градусаў. Але на астатняй тэрыторыі ў нядзелю будзе ад 28 у цэнтральных раёнах да 35 градусаў на ўсходзе. Пры гэтым спёка месцамі будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі . А ў чацвер, 22 ліпеня, яны пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымыя моцныя злівы і шквалістае ўзмацненне ветру», — адзначыла Вольга Фядотава.

Па словах галоўнага спецыяліста Белгідрамета, прыкметна пахаладае, верагодна, у пачатку наступнага тыдня. «Але бліжэй да канца месяца зноў зробіцца на некалькі градусаў цяплей», — канстатавала Вольга Фядотава.

Как вам новость?