"Справа 19 снежня": расійцы ў судзе не прызнаюць сваёй віны

22.02.2011 12:43
Архив Редакция

Два грамадзяніны Расіі Арцём Брэус і Іван Гапонаў, якіх 22 лютага судзяць у судзе Маскоўскага раёна за ўдзел у масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, не прызнаюць сваёй віны. Па словах падсудных, яны прыйшлі на мітынг на плошчы Незалежнасці "дзеля цікаўнасці". Дзяржабвінаваўца настойвае на вінаватасці расійцаў.

«Брэус па папярэдняй змове прыняў удзел у беспарадках. У складзе натоўпу, якія бсчынстваваў, ён неаднаразова спрабаваў прарваць міліцэйскае ачапленне і пранікнуць у Дом урада. Наносіў мноства ўдараў нагамі па міліцэйскіх шчытах», — гаворыцца ў абвінаваўчым заключэнні Арцёма Брэуса і Івана Гапонава, якое цытуе РИА «Новости».

Па словах жа апошняга, ён прысутнічаў на акцыі беларускай апазіцыі, аднак на той момант, калі ён апынуўся ля Дома ўрада, шкло ў ім ужо было разбітае, а прадметаў, прызначаных для нанясення шкоды будынку, ні ў яго, ні ў іншых прысутных на плошчы пры сабе не было.

Таксама абодва расійца абверглі абвінавачванні ў тым, што выкрыквалі антыўрадавыя лозунгі і аказвалі супраціў супрацоўнікам міліцыі і заявілі пра ціск з боку следства.

Як раней паведаміў Тэлеграф, грамадзяне Расіі Іван Гапонаў і Арцём Брэус, абвінавачаныя ва ўдзеле ў масавых беспарадках, павінны быць вызваленыя, заявіў дарадца амбасады РФ Вадзім Гусеў. «Адвакаты сыходзяцца на тым, што доказаў актыўнага ўдзелу ў акцыі пратэсту расійскіх грамадзянаў няма. Яны былі ў той вечар на плошчы Незалежнасці, але актыўнага ўдзелу ў падзеях не прымалі», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки