Справа Халіп, Севярынца і Марцалева перадалі ў суд

13.04.2011 15:02
Архив Редакция

У Мінскі гарадскі суд з пракуратуры Мінску перадалі чарговыя крымінальныя справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў, справы Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп перададзены суду для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці.

Усіх траіх фігурантаў «справы 19 снежня» абвінавачваюць па ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Калі віна абвінавачаных будзе даказаная, ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, перадае БелТА.

Сяргей Марцалеў падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Павел Севярынец з’яўляўся даверанай асобай кандыдата Віталя Рымашэўскага, а Ірына Халіп — Андрэя Саннікава.

Меру стрымання для ўсіх траіх абвінавачаных пакінулі без зменаў: Сяргей Марцалеў і Павел Севярынец застануцца пад вартай, Ірына Халіп — пад хатнім арыштам.

Как вам новость?
Головоломки