"Справядлівая Расія" прапанавала аб'яднаць антытэрарыстычныя ведамствы

12.04.2011 10:35
Архив Редакция

Расійская партыя "Справядлівая Расія" ў сувязі з тэрактам 11 красавіка ў мінскім метро прапанавала аб'яднаць антытэрарыстычныя ведамствы Беларусі і Расіі. "Ёсць сэнс аб'яднаць антытэрарыстычныя ведамствы ў адзіную структуру. Змагацца з заразай лягчэй разам, чым паасобку", — заявіў сакратар Бюро маскоўскага аддзялення партыі Аляксандр Агееў.

«Трагедыя ў мінскім метро вострым болем адгукнулася ў сэрцах масквічоў і ўсіх расіян. Занадта блізкія нашы народы, занадта свежыя нашы душэўныя раны, бо ў сакавіку мінулага года двайны тэракт у маскоўскім метро ўразіў усіх нас», — адзначыў ён, перадае БелТА.

Аляксандр Агееў адзначыў, што гэты тэракт — гэта жахлівае злачынства. «Тэракт у Мінску — выклік не толькі Беларусі, але і Расіі. Мы павінны падумаць аб тым, наколькі важна аб’яднацца ў барацьбе супраць злавесных задум тэрарыстаў», — падкрэсліў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 11 красавіка ў ходзе тэлефоннай размовы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам «выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам у мінскім метро». Ён прапанаваў аказаць усю неабходную кансультацыйную медыцынскую дапамогу, а таксама «накіраваць у Беларусь групу супрацоўнікаў ФСБ, якія маюць вялікі вопыт у расследаванні падобных тэрактаў».

Как вам новость?