Справу супраць кіраўніцы Івянецкага аддзялення СПБ Собаль аднавілі трэці раз

04.08.2010 17:08
Архив Редакция

Тарэсу Собаль, старшыню Івянецкага аддзелу непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў, не выпусцілі з Беларусі. 4 жніўня каля 02:00 памежныя службы Беларусі знялі актывістку з цягніка Мінск-Варшава. "Паставілі мне ў пашпарт штамп "У выездзе адмоўлена" і адпусцілі", — распавяла Тарэса Собаль.

Па словах кіраўніка Івянецкага аддзялення СПБ, пасля праходжання пашпартнага кантролю памежнік зайшоў у купэ і папрасіў яе выйсці. Тарэса Собаль пры сабе мела пастанову аб закрыцці судовай справы супраць яе ад сёмага ліпеня, якую яна прад’явіла памежным службам. У адказ актывістцы было сказана, што яна ўнесена ў базу і не можа перасякаць дзяржаўную мяжу, перадае «n#####n».

Адвакат Тарэсы Собаль Аляксандр Галіеў растлумачыў, што забарона на выезд звязана з новай крымінальнай справай. «Мне патлумачылі, што справа, якая закрывалася ўжо двойчы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства, узбуджаная трэці раз. Адпаведна, зноў існуе забарона на выезд за межы краіны», — адзначыў адвакат.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Тарэсу Собаль падазравалі ў тым, што ў 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ у памеры 600 тыс. рублёў. Раней старшыню Івянецкага аддзялення незалежнага СПБ абвінавачвалі па ч. 2 арт. 210 КК Беларусі (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае групай асобаў). У траўні 2010 года кваліфікацыю інкрымінаваных артыкулаў змянілі на частку першую (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі службовай асобай). Аднак факт злачынства ў ходзе следства не пацвердзіўся і справа была закрытая.

Как вам новость?
Головоломки