Сталі вядомыя імёны васьмі загінулых (абноўлена)

12.04.2011 09:10
Архив Редакция

Следства ўстанавіла асобы дзевяці чалавек, якія загінулі ў выніку тэракту на станцыі Кастрычніцкая ў мінскім метро 11 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі. З раней апублікаванага спісу была выключаная Андрукович Карына Ігараўна (30 чэрвеня 1971 году).Ахвярамі выбуху сталі: 

Абражэй Наталля Валянцінаўна (дата нараджэння — 6 лістапада 1966)

Захаркова Таццяна Ігараўна (20 лістапада 1968)

Капцюх Раман Васільевіч (16 сакавіка 1990)

Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (3 чэрвеня 1959)

Парфунцеў Аляксандр Яўгенавіч (21 сакавіка 1954)

Сербаеў Сяргей Уладзіміравіч (4 лістапада 1988)

Салаўёва Вольга Віктараўна (12 студзеня 1983)

Шагойка Ганна Віктараўна (9 кастрычніка 1954)

Як паведамляў Тэлеграф, колькасць загінулых падчас тэракта ў мінскім метро на станцыі
«Кастрычніцкая» павялічылася да 12 чалавек. Усяго, па дадзеных Камітэта дзяржбяспекі, 149 чалавек звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя па медыцынскую дапамогу.

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў даклаў Аляксандру Лукашэнку, што магутнасць выбуховага прыстасавання станцыі метро «Кастрычніцкая» склала ад пяці да сямі кілаграмаў у тратылавым эквіваленце.

Таксама з’явіўся спіс пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро.

Акрамя таго, Мінгарвыканкам аб’явіў 13 красавіка днём жалобы ў сувязі з тэрактам.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки