Стан пацярпелых на пажары ў Мінску выратавальнікаў не выклікае асцярогі

12.05.2010 15:48
Архив Редакция

Стан здароўя чацвярых выратавальнікаў, пацярпелых 11 траўня пры тушэнні пажару ў складскім памяшканні Мінскага заводу вылічальнай тэхнікі, не выклікае асцярогі ў медыкаў. Галоўны ўрач Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка паведаміў, што стан хворых "стабільны, прагноз спрыяльны". 

Пытанне аб тым, каб перавесці пацярпелых з рэанімацыйнага ў саматычныя аддзяленні, будзе вырашацца 12 траўня, перадае БелТА. Разам з тым, Віктар Сірэнка ўстрымаўся ад прагнозаў з нагоды тэрмінаў выпіскі выратавальнікаў з лякарні, растлумачыўшы, што пакуль пра гэта казаць заўчасна.
11 траўня пры тушэнні пажару ў складскім памяшканні Мінскага заводу вылічальнай тэхнікі загінулі чацвёра супрацоўнікаў упраўлення МНС — Вадзім Лёсік, Дзмітры Лоўдар, Андрэй Мухін і Юры Сысой. Як паведамляе БелаПАН, пахаванні выратавальнікаў адбудуцца 13 траўня на Кальварыйскіх могілках. Грамадзянская паніхіда і развітанне з загінулымі пройдуць у гарадскім упраўленні МНС.
Як раней паведамляў Тэлеграф, міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі акажа матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых выратавальнікаў. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Руслан Ліхаманаў.
Па словах Руслана Ліхаманава, была створана група па аказанні псіхалагічнай і іншай дапамогі пацярпелым. «У адпаведнасці з заканадаўствам выратавальнікі праходзяць абавязковае страхаванне, але сем’ям будзе аказана і іншая матэрыяльная дапамога», — сказаў прадстаўнік МНС.

Как вам новость?
Головоломки