Станцыя метро "Кастрычніцкая"аднавіла працу

14.04.2011 09:15
Архив Редакция

Станцыя "Кастрычніцкая" мінскага метрапалітэна, часова закрытая для пасажыраў з-за выбуху 11 красавіка, аднавіла працу. Раніцай 14 красавіка станцыю, якая з'яўляецца пунктам перасадкі з першай на другую лінію метро, адкрылі для пасажыраў.

Як паведамляе карэспандэнт Тэлеграфа, адчувальна паменшылася колькасць супрацоўнікаў міліцыі на ўваходах у метро. Акрамя таго, калі яшчэ 13 красавіка на ўваходзе на станцыі міліцыянты даглядалі літаральна кожнага чалавека, сёння дагляд праводзяць выбарачна — калі ў чалавека з сабой буйная паклажу.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у 17:56 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску адбыўся выбух. Пазней праваахоўныя органы заявілі аб тым, што гэта тэракт. У выніку выбуху загінулі 12 чалавек, яшчэ каля 200 чалавек атрымалі раненні.

Как вам новость?
Головоломки