Станцыя метро "Плошча Леніна" можа не стаць "Плошчай Незалежнасці"

27.05.2010 14:19
Архив Редакция

У Мінску станцыя метро "Плошча Леніна" можа не змяніць сваёй назвы на "Плошча Незалежнасці". Прычына заключаецца ў тым, што пасля мясцовых выбараў змяніўся склад Мінскага гарадскога савета. Раней у сакавіку рашэнне аб пераназванні станцыі сталічнай падземкі прыняла спецыяльная камісія пры Мінгарвыканкаме.

Чыноўнікі павінны былі прыняць канчатковае рашэнне наконт змены ці захавання назвы станцыі метро яшчэ ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, аднак не паспелі зрабіць гэтага да заканчэння чатырохгадовага тэрміну іх паўнамоцтваў. 
Таксама паведамляецца, што супраць пераназвання станцыі сталічнага метро выступаюць часткова ветэранскія арганізацыі і пенсіянеры, перадае TTT.BY.
Як раней паведамляў Тэлеграф, камісія па найменні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінску прыняла рашэнне, паводле якога станцыя метро «Плошча Леніна» павінна была змяніць назву. 
Разам з гэтым, па рашэнні камісіі ў сталіцы павінны памяняцца назвы і шэрагу вуліц. У Мінску не стане Камунальнай набярэжнай, вуліцаў Вызвалення, Герцэна, Дзімітрава, Віцебскай і Рэвалюцыйнай. Называцца яны стануць па-іншаму: адпаведна Траецкай набярэжнай, вуліцамі Уваскрэсенскай, Бернардынскай, Пятніцкай, Няміга-Ракаўскай і Койданаўскай.

Как вам новость?
Головоломки