Станцыю метро "Купалаўская" адкрыюць у 14:00

12.04.2011 14:37
Архив Редакция

Станцыю "Купалаўская" Аўтазаводскай лініі мінскага метро адкрыюць ў аўторак, 12 красавіка, у 14:00. "Маскоўская" лінія метро адновіць працу з 13 красавіка. Станцыя метро "Кастрычніцкая", на якой 11 красавіка адбыўся выбух, запрацуе 14 красавіка ў раёне 12:00-14:00 Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Я правёў тэхнічную нараду па пытанні аднаўлення работы станцыі метро «Кастрычніцкая». Раніцай рух па другой лініі адкрыты, другая лінія метрапалітэна з 05:00, як належыць, працуе, толькі абмежаваны выхад на станцыю «Купалаўская». Але з 14:00 цягнікі на станцыі метро будуць спыняцца. Заўтра ў 05:00 будуць працаваць дзве лініі метро», — сказаў Мікалай Ладуцька 12 красавіка, перадае БелТА

Па словах мэра, цяпер на станцыі «Кастрычніцкая» вядуцца рамонтныя работы. Спецыялісты ўжо правялі першаснае абследаванне канструкцый, сцен, калон і прынцыповых адхіленняў не выявілі. Таксама працуе сістэма відэаназірання і супрацьпажарнай бяспекі. «Нашы службы арганізаваны, забяспечаны дадатковыя меры бяспекі», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Ладуцька заклікаў аўтамабілістаў аб’язджаць цэнтр горада.

Робіцца гэта для таго, каб не ствараць затораў і забяспечыць бесперашкодны праезд грамадскага транспарту. Па словах дырэктара ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерыя Шкуратава, у Мінску дадаткова працуюць 140 адзінак грамадскага транспарту, перш за ўсё, уздоўж Маскоўскай лініі метро, маршрут аўтобуса № 100 прадоўжаны да ДС Уручча-4, узмоцненыя маршруты, якія злучаюць спальныя раёны з цэнтрам горада.

Как вам новость?
Головоломки