Standard & Poor's захавала за Беларуссю "негатыўны" прагноз па рэйтынгу

05.05.2010 11:27
Архив Редакция

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's (S&P) захавала прагноз па рэйтынгу Беларусі на ўзроўні «негатыўны», які адлюстроўвае нізкі ўзровень знешняй ліквіднасці. "Такі прагноз таксама паказвае ўсё большыя праблемы, звязаныя з цэнтралізаванай мадэллю беларускай эканомікі", — лічаць аналітыкі.

Рэйтынгавае агенцтва пацвердзіла таксама доўгатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B+» у замежнай валюце і «BB» у нацыянальнай валюце, і кароткатэрміновы рэйтынг краіны на ўзроўні «B», перадае БелаПАН.
У паведамленні Standard & Poor’s адзначаецца, што рэйтынгі Беларусі абмяжоўваюцца ўяўленнямі агенцтва «пра слабую і ўсё горшую знешнюю ліквіднасць, што звязана з вялікім дэфіцытам уліку бягучых аперацый і паўторным скачком цэнаў на энэрганосьбіты з Расіі».
«Доўгатэрміновы рэйтынг «B» азначае, што эмітэнт плацежаздольны, але неспрыяльныя эканамічныя ўмовы, хутчэй за ўсё, адмоўна паўплываюць на яго магчымасці і гатоўнасць праводзіць выплаты па даўгах», — гаворыцца ў паведамленні S&P.
«Кароткатэрміновы рэйтынг «B» азначае, што даўгавая запазычанасць дзяржавы мае спекулятыўны характар, — адзначаецца ў паведамленні агенцтва. — Эмітэнт мае магчымасцямі па яе пагашэнні, але гэтыя магчымасці вельмі адчувальныя да неспрыяльных эканамічных умоваў».
Standard & Poor’s з’яўляецца даччынай кампаніяй карпарацыі McGraw-Hill, і займаецца аналітычнымі даследаваннямі фінансавага рынку. Разам з Moody’s і Fitch Ratings Standard & Poor’s належыць да тройкі самых уплывовых міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Как вам новость?
Головоломки