Старыкава сумняецца ў тым, што яе ініцыятыўную групу зарэгіструюць

23.09.2010 16:39
Архив Редакция

Санітарка з Гомельскага раёна Наталля Старыкава сумняецца ў тым, што яе ініцыятыўная група з 30 чалавек будзе зарэгістраваная ў Цэнтрвыбаркаме. Паводле яе слоў, яна не ведала аб тым, што ў ініцыятыўнай групе павінна быць не менш за 100 чалавек. "Мне чамусьці здавалася, што 30 будзе дастаткова", — заявіла Наталля Старыкава.

«Не думаю, што я паспею да 24 верасня знайсці яшчэ 70 чалавек», — дадала Наталля Старыкава, перадае БелаПАН.
 
Наталля Старыкава — жыхарка пасёлка Чонкі Гомельскага раёна, працуе па часовым кантракце санітаркай у гразелячэбніцы аднайменнага санаторыя. Мае вышэйшую, але не медыцынскую адукацыю.

У сваю чаргу, калегі жанчыны ўспрынялі яе рашэнне ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі як розыгрыш.
 
Як раней паведамляў Тэлеграф, Наталля Старыкава 23 верасня падала дакументы ў ЦВК. У гэты ж дзень у Цэнтрвыбаркам паступіла заява ад індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебску Уладзіміра Правальскага, у склад ініцыятыўнай групы якога ўвайшло 202 чалавекі.

Как вам новость?