Старшыня Нацбанка выпісаўся з лякарні

11.05.2011 15:46
Архив Редакция

Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч выйшаў на працу пасля таго, як больш за месяц знаходзіўся на бальнічным. Яго вяртанне на працоўнае месца адбылося адначасова з рашэннем Нацбанка знізіць курс рубля ва ўгодах куплі-продажу замежнай валюты з фізічнымі асобамі, што фактычна азначае дэвальвацыю рубля.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Нацбанк Беларусі адмяніў з 11 траўня рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў угодаў па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам, устаноўленыя ў памеры +/-2% ад афіцыйнага курсу.

Ужо раніцай таго ж дня дзесяць камерцыйных банкаў дэвальвавалі беларускі рубель прыкладна на 30% і пачалі прадаваць даляры насельніцтву па курсе да чатырох тысяч рублёў.

Тым часам, старшыню Нацбанка зрабілі складаную аперацыю на сэрцы. Раней паведамлялася, што Пётр Пракаповіч будзе знаходзіцца на лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія» як мінімум да 18 красавіка, а пасля выпіскі ён адправіцца на рэабілітацыю ў Аксакаўшчыне, што пад Мінскам.

Па матэрыялах партала «МЫ«

Как вам новость?