Стартаваў дзясяты розыгрыш Кубку Беларусі па хакеі

20.08.2010 12:50
Архив Редакция

19 жніўня двума паядынкамі стартаваў дзясяты розыгрыш Кубку Беларусі па хакеі. Пяціразовы чэмпіён краіны і паўнамоцны ўладальнік Кубку Беларусі мінскае "Юнацтва" стартавала ў новым розыгрышы з валявой перамогі над наваполацкім "Хімік-СКА".

«Юнацтва» (Мінск) — «Хімік-СКА» (Наваполацк) — 5:4 (Курылін, 20, у большасці, Бараўкоў, 43, К. Захараў, 49, у большасці, Кітараў, 52, Слыш, 55 — Пазнякоў, 10, Камароў, 34, у большасці, Пільноў, 40, Якаўлеў, 59, у большасці), перадае БелТА.

Па ходзе сустрэчы з горшай камандай мінулага сезону мінчукам даводзілася двойчы быць у ролі даганячых (0:1 і 1:3), але ў выніку чэмпіён схіліў шалі ў свой бок.

«Гомель» — «Берасце» — 4:3 (у авертайме) (Я. Філін, 13, Т. Філін, 41, Есавулаў, 43, Маркелаў, 63 — Галімулін, 17, Раманенка, 33, у большасці, Туркін, 49).

Бронзаваму прызёру чэмпіянату Беларусі «Гомелю» таксама прыйшлося нялёгка ў сустрэчы з адным з аўтсайдэраў мінулага сезона. Перамогу гаспадары вырвалі толькі ў авертайме.

Другі па значнасці нацыянальны трафей аспрэчыць 10 клубаў экстралігі, а таксама даччыная каманда нашага паўнамоцнага прадстўніка ў КХЛ мінскага «Дынама» — «Мінскія Зубры», якая ў новым сезоне выступяць у Моладзевай хакейнай лізе.

На папярэднім этапе Кубка Беларусі ўдзельнікі падзелены на дзве групы. У першую ўвайшлі «Юнацтва» (Мінск), «Гомель», «Віцебск», «Берасце», «Хімік-СКА» (Наваполацк), у другую ўключаны «Шахцёр» (Салігорск), «Хімвалакно» (Магілёў), «Нёман»(Гродна), «Металург»(Жлобін), «Шыннік»(Бабруйск), «Мінскія Зубры». У турніры не прыме ўдзелу двухразовы чэмпіён краіны і двухразовы ўладальнік Кубку Беларусі мінскі «Керамін», расфармаваны ў ліпені.

Да 29 жніўня ў кожнай з груп пройдуць аднаколавыя турніры, па выніках якіх два пераможцы сустрэнуцца ў фінальным матчы. Вырашальны паядынак пройдзе 31 жніўня на пляцоўцы таго з фіналістаў, хто заняў больш высокае месца ў мінулым чэмпіянаце Беларусі.

20 жніўня, першы тур завершыцца матчамі другой групы: «Хімвалакно» (Магілёў) — «Шыннік» (Бабруйск), «Нёман» (Горадня) — «Металург» (Жлобін), «Шахцёр» (Салігорск) — «Мінскія Зубры».

Становішча каманд у першай групе пасля першага гульнявога дня такое: «Юнацтва» — 3 ачкі (пасля 1 матчы), «Гомель» — 2 (1), «Берасце» — 1 (1), «Віцебск» — 0 (0), «Хімік-СКА» — 0 (1).

Как вам новость?