Стартавала рэспубліканская акцыя "Беларусь супраць тытуню"

10.05.2011 16:12
Архив Редакция

У аўторак, 10 траўня, стартуе рэспубліканская акцыя "Беларусь супраць тытуню", якая будзе праходзіць да канца месяца пад дэвізам "Жыць без тытуню". Як паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Алег Арнаутаў, асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб мерах па прафілактыцы тытунекурэння, што прадпрымаюцца ў Беларусі.

Па словах Алега Арнаутава, акцыя таксама нацэлена на заклік курцоў да адмовы ад шкоднай звычкі дзеля захавання і ўмацавання свайго здароўя і здароўя будучых пакаленняў, перадае БелТА.

Намеснік міністра аховы здароўя адзначыў, што пытаннях прафілактыкі тытунекурэння і фармавання здаровага ладу жыцця беларускія ўлады надаюць пільную ўвагу. Алег Арнаутаў указаў на той факт, што Беларусь адной з першых ратыфікавала рамачную канвенцыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па барацьбе супраць тытуню. Акрамя таго, Канцэпцыяй рэалізацыі дзяржпалітыкі процідзеяння спажыванню тытуню на 2011-2015 гады, а таксама Комплексным планам мерапрыемстваў па барацьбе супраць тытунекурэння на 2011-2015 гады абумоўлена стварэнне ўмоў для абароны здароўя грамадзян ад наступстваў тытунекурэння і ўздзеяння тытунёвага дыму.

Паводле інфармацыі СААЗ, у 2011 годзе каля пяці мільёнаў чалавек могуць памерці ад хвароб, звязаных з ужываннем тытуню, больш за 600 тыс. чалавек — ад пасіўнага палення. Алег Арнаутаў адзначыў таксама, што ў ХХ стагоддзі ад тытунекурэння памерла 100 млн. чалавек, у XXI стагоддзі іх колькасць можа дасягнуць мільярда.

Как вам новость?
Головоломки