Статкевіч і Рымашэўскі маюць намер зарэгістраваць ініцыятыўныя группы

22.09.2010 15:53
Архив Редакция

Сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі і старшыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч абвясцілі 22 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску аб сваім удзеле ў прэзідэнцкай кампаніі. Абодва кандыдаты 24 верасня перададуць у Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

Па словах Віталя Рымашэўскага, у яго групе ўжо за тысячу жадаючых збіраць подпісы, перадае «Беларускі партызан». У сваю чаргу, Мікалай Статкевіч, хаця і не назваў колькасны склад групы, адзначыў, што людзей хопіць, каб сабраць неабходную колькасць подпісаў.
 
Выбарчае заканадаўства мае толькі адно абмежаванне па складзе ініцыятыўнай групы: яна не павінна быць меншай за 100 чалавек. І каб зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла 21 верасня, што на дадзены момант толькі адзін чалавек зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу ў Цэнтральнай камісіі — гэта Цярэшчанка Віктар Іванавіч.

Как вам новость?
Головоломки