Статкевіч вырашыў пазмагацца за пасаду прэзідэнта

20.09.2010 10:59
Архив Редакция

Старшыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Пра гэта ён заявіў 18 верасня па выніках пасяджэння бюро партыі. Палітык адзначыў, што яго ініцыятыўная група будзе "годная і збярэ неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тысяч подпісаў".

«Мы з незадаволена ўспрымаем нежаданне апазіцыйных лідараў вылучаць ўжо сёння адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Таму мы прынялі рашэнне зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, а таксама працягнуць кансультацыі з мэтай вызначэння адзінага кандыдата да моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты», — заявіў лідар БСДП НГ, перадае БелаПАН.

Статкевіч: у прэтэндэнтаў кружыцца галава

Мікалай Статкевіч выказаў шкадаванне ў сувязі з паводзінамі некаторых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Паводле яго слоў, частка з іх «не слухае ніякіх аргументаў», «дзесьці губляе пачуццё рэальнасці», перадае Euramost.org.

«Галава ўжо кружыцца, людзі становяцца малаздольнямі да аб’яднання. Зусім іншая справа, калі б у нас быў адзіны кандыдат, што прапаноўвалася яшчэ паўтара гады таму. Пад адзінага падцягнуліся бы і рэсурсы. А нам казалі, што першасныя рэсурсы, а затым ужо адзіны. У выніку нікога не здолелі абраць, і грошай па сутнасці ні ў кога і няма», — адзначыў палітык.

Лідар БСДП НГ заявіў, што цяпер у рэгіёнах расце незадаволенасць уладай, што, па яго словах, дае апазіцыі рэальны шанец выйграць электаральныя выбары. «Мы ж (БСДП НГ — Тэлеграф) пачынаем гэтую кампанію з шкадаваннем і спазненнем. Хаця разумеем, што, калі не пачнем гэтую кампанію, то наш голас ужо нікога не будзе цікавіць», — падкрэсліў Мікалай Статкевіч.

Как вам новость?
Головоломки