Статкевіча перавялі ў Шклоўскую калонію

13.06.2011 10:24
Архив Редакция

Былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, асуджанага за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года, для адбыцця пакарання перавялі ў выпраўленчую калонію № 17 у Шклове. У цяперашні час экс-кандыдат знаходзіцца на каранціне.

У Шклоўскай калоніі цяпер адбывае пакаранне яшчэ адзін фігурант «справы 19 снежня»- Дзмітры Новік, асуджаны на 3,5 года, перадае «n#####n».

Як перадаваў Тэлеграф, 26 траўня суд Ленінскага раёну Мінску вынес абвінаваўчы прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу. Палітыка асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адвакат палітыка абскардзіў прысуд у Мінскім гарадскім судзе ў касацыйным парадку.

Как вам новость?
Головоломки