Статкевіча і Уса абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў

18.03.2011 12:19
Архив Редакция

Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 18 сакавіка прад'явіла былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу абвінавачанні ў "арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады". За дадзенае злачынства, прадугледжанае ч.1 арт.293 КК Беларусі, абвінавачаным пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, следства дало магчымасць азнаёміцца са справай абвінавачаным і іх адвакатам, пасля чаго справа будзе перададзеная ў пракуратуру Мінску для накіравання ў суд.

На думку следства, у ходзе расследавання крымінальнай справы «былі атрыманы неабвержныя доказы віны Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня 2010 года». Так, следства мае паказаннямі сведкаў, іншых абвінавачаных, а таксама фота- і відэаматэрыяламі, якія, на думку следчых, сведчаць аб удзеле экс-кандыдатаў у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Акрамя таго, у МУС паведамілі, што следства таксама атрымала «не менш пераканаўчыя доказы датычнасці да масавых беспарадкаў» яшчэ пяцёх абвінавачаных — Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Арцёма Грыбкова і Андрэя Пазняка.

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пагромах, знішчэнні маёмасці Дома ўрада, а таксама ў прымяненні фізічнай сілы ў дачыненні да міліцыянтаў, якія забяспечваюць ахову грамадскага парадку ў дзень выбараў у Мінску.

Чацвярым фігурантам 16 сакавіка прад’яўленыя абвінавачанні па ч. 2 арт. 293 КК Беларусі (удзел у масавых беспарадках). Днём пазней, 17 сакавіка, Аляксандру Класкоўскаму следства прад’явіла абвінавачанне па ч. 1 і ч. 2 арт.293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), а таксама па арт. 382 (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы) КК Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у «справе 19 снежня», па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», на 17 сакавіка 2011 года 36 чалавек знаходзіцца ў статусе абвінавачаных, з іх 24 знаходзяцца пад вартай, двое — пад хатнім арыштам, дзевяць — пад падпіскай аб нявыездзе. У статусе падазраваных знаходзіцца 13 чалавек, з іх адзін утрымліваецца пад вартай, двое знаходзяцца за межамі краіны, астатнія — пад падпіскай аб нявыездзе.

Між тым, семярых фігурантаў «справы 19 снежня» ўжо асудзілі. Чацвярых прысудзілі да пазбаўлення волі на розныя тэрміны, дваім выпісалі штрафы, аднаго прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Как вам новость?
Головоломки