Статкевіча і Уса будуць судзіць разам з яшчэ пяццю ўдзельнікамі "Плошчы"

14.04.2011 12:20
Архив Редакция

Крымінальную справу ў дачыненні абвінавачваных у арганізацыі масавых беспарадках у Мінску 19 снежня экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзмітрыя Буланава, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту апазіцыі, у найбліжэйшы час разгледзяць у судзе Ленінскага раёна Мінску.

Суд будзе весці Людміла Грачова. Дата судовага працэсу пакуль не прызначаная, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Як паведамляў Тэлеграф, у канцы сакавіка мінская пракуратура перадала ў Мінгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці крымінальныя справы ў дачыненні да Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова.

Как вам новость?