Страсбургскі суд выступіў супраць высылкі беларусаў з Францыі

03.09.2010 15:08
Архив Редакция

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ), што знаходзіцца ў Страсбургу, выступіў супраць высылкі ў Беларусь апазіцыянера і яго сям'і — жонкі і траіх дзяцей, якія нелегальна жывуць у Францыі і просяць палітычнага прытулку. Іх імёны не выдаюцца, Суд паведамляе толькі ініцыялы мужа і жонкі: Y.P і L.P.

ЕСПЧ пацвердзіў, што ісцец вёў актыўную апазіцыйную дзейнасць і нагадаў, што запыт на прадстаўленне прытулку ў Францыі можа быць расцэнены ў Беларусі як дыскрэдытуючыя краіну дзеянні, за што, па беларускім заканадаўстве, пагражае турэмнае зняволенне, перадае РИА «Новости».

«У цяперашніх умовах, адпраўка ісцоў ў Беларусь сталася б парушэннем артыкулу 3 (забарона катаванняў і бесчалавечнага і прыніжальнага годнасць абыходжання)», — гаворыцца ў камюніке Суда.

Па дадзеных прадстаўленых Суду істцом, Y.P, галаву сям’і, неаднаразова затрымлівалі і збівалі праваахоўныя органы за апазіцыйную дзейнасць у перыяд з 1999 па 2004 года: удзел у акцыях пратэсту, сяброўства і старшынства ў ЦК магілёўскага аддзялення БНФ. Паведамляецца аб тым, што сын істца таксама быў актывістам партыі і падвяргаўся гвалтоўным дзеянням з боку беларускіх уладаў.

У 2005 годзе сям’я прыехала ў Страсбург з мэтай атрымаць палітычны прытулак, але ёй было адмоўлена. У 2006 годзе беларусы падалі іск у Страсбургскі суд, сцвярджаючы, што высылка ў Беларусь уяўляе для іх небяспеку. Пасля гэтага яны былі ў Нарвегіі, Швецыі і Даніі, адкуль былі адпраўленыя зноў у Францыю.

У 2008 годзе, пасля вяртання сям’і ў Францыю, бежанцаў зноў выправадзілі за межы краіны. Аднак беларусы падалі прашэнне ў Страсбургскі суд, каб прыпыніць рашэнне. Суд задаволіў прашэнне, а праз два гады вынес канчатковы вердыкт.

Калі бакі на працягу трох месяцаў не звернуцца з просьбай перадаць справу ў Вялікую палату ЕСПЧ, то рашэнне Суда ўступіць у сілу.

Как вам новость?
Головоломки